Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш I ўсё-ткі

I ўсё-ткі
Я мілую гэты свет,
Дзе –
Скрыжаванні
Злосці і пяшчоты,
Дзе кожны міг
Сябе пытаю:
“Хто ты?”
Мо даўні госць
З мігаючых планет?
Калі не госць,
Чаму тады ўначы
Так вабяць зоркі
Ціхай таямніцай?
I сэрца будзе
Арытмічна біцца,
А вочы
За каметаю сачыць…


Верш I ўсё-ткі - Кастусь Цыбульскі