Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Я для цябе нішто – цяпер я знаю

Я для цябе нішто – цяпер я знаю.
Ды ўсё ж я доляй не абыдзен, не:
Ты не мая, ды ёсць ты у мяне –
Я зноў і зноў кажу табе: “Кахаю…”

У сэрцы – сонца: цокаюць твае
Дзесь чаравічкі тонкія па свеце,
I валасы твае чапае вецер,
Зямля табе сцяжынак петлі ўе.

Як раніца ірдзее у расіне!
Як у ставах стаяць высока дні!
Гатоў я ў леце, поўны дабрыні,
Маліцца мошцы кожнай і расліне.

Як лён цвіце! Як маніць даляў дым!
Мне любы свет – бо ходзіш ты у ім.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я для цябе нішто – цяпер я знаю - Кастусь Цвірка