Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Любоў і каханне

Санет
Любоў і каханне, як дар найвышэйшы,
Ці гэта манета, адплата Багам?
І мы ўсё кудысь слушным статкам бягом
Да самай адметнай, здаецца нам, нішы.

Хай лепей каханне, чым страхі і войны.
Хай лепей любоў, чымся зайздрасць і плач…
Скідайце нікчэмныя нечысці з плеч!
Адмыйце ад іх свае рукі і троны!

Я ведаю, святам бывае каханне
І змеем атрутным бывае яно.
Нячысцікам нейкім нібыта насланне.

Камусці, як путы, каму, як вянок…
Каханне бывае ўзнясе да вышынь
З якіх Бог Адзіны над Светам вяршыў.


Верш Любоў і каханне - Карына Нес