Верш Да партрэта Ганны Катарыны Радзівіл
Глядзіш на мяне, нібы пытаеш,
Нібы пытанне задаеш,
А я адказваць не паспяваю,
І моцным позіркам ты б’еш.
У адчае сціснутыя вусны
Усё хочуць штосьці пракрычаць,
Але глухая я, не чую
І нема словы твае гучаць.
І мужны твар, і рысы тыя
Жадаюць штосьці ўсё спытаць,
Але жывыя! Мы жывыя!
І я не знаю, што казаць…
Але што гэта? Ці я мару?
Пачуўся голас з-пад зямлі:
“Гэй, ты, жывая,
Хутчэй да мене падыйдзі!
Усё спытаць цябе жадаю:
Нясвіжскі замак наш стаіць?
А склеп, дзе я адпачываю
Аб тайнах нашых ён маўчыць?
Як я кахала, –
Мае вусны ўсё хочуць, хочуць пракрычаць. –
Пакуль яго не пахавала
Ён дзетак не паспеў забраць.
Ты аб маёй няшчаснай долі
(Даўно хачу цябе спытаць)
Ты памаліся ў касцёле –
Хай супакоіцца душа”.
Музеезнаўца мне казала:
“Дзяўчынка, хутка адыдзі!”
Выява раптам эамаўчала
І голас знік, як з-пад зямлі.
Выява больш не размаўляла.
Не чуцен голас з-пад зямлі.
Вачыма толькі ўсё пытала –
Вачыма я ёй адказала:
“Усё зраблю, як абяцала,
Пакуль жывая на зямлі!”