Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Геній

Мой бедны геній, што ўва мне застыў,
Згарнуўся коцікам – альбо зьмяёю? –
Як не рабіць зьнясіленьне тваім
І што рабіць мне зь сілаю тваёю?
І як мне піць пяшчанае віно,
Салёнае, мяшанае, як мора,
І што мне біць: руку, крыло, акно –
Каб па вадзе тваёй лілося звонам?
І што мне бруд, і што паклёп і глей,
Калі мой геній не дае спакою,
Сабакам вые пасярод завей
І плача з чалавекам у пакоі.
За хваляй хваля – пеніць і раве,
А неба зноў блакітнае, такое:
У ім няма нічога, што навей
За генія, што не дае спакою.
Мой бедны хлопчык, белы карагод,
Куды ідзеш сярод марскіх русалак?
У іх свае законы мутных вод,
Каменьчыкаў, напеўчыкаў і салак.
Не засынай, калі ўва мне – прыліў,
Будзь першай і апошняй з гэтых хваляў,
Якія безь цябе з глыбінь ішлі,
А небы глыбіні не дасягалі.
*
“Па водах ходзіць – тоне у траве,” –
Ты прыгадай, як мне цябе гадалі.
Мой бедны геній, што ўва мне жыве –
Мы разам анідзе не патаналі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Геній - Кацярына Глухоўская