Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзьверы

Забываюцца дзеці, забіваюцца ў сэрца куточак.
Зачыняюцца дзьверы, забіраецца восень на цьвік.
На парозе маім, як анёл, пасынае каточак:
Не дае зачыніцца, і ключ загубіўся ды зьнік.
Гэта значыць, што той. хто блукае цяпер па дарозе,
Хто ня можа ўзгадаць твар бацькоў ці ня бачыць сябе,
Можа ў сэрца маё паглядзіць і прытулак папросіць,
І тады я сьпяю яму песьню аб сьветлай журбе.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзьверы - Кацярына Глухоўская