Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Светлыя вочы мае

Светлыя вочы мае –
Марыва даўкіх нябёс,
Мроі самотных вятроў,
Соль нерастрачаных слёз.

Цёмныя вочы твае –
Моц і трываласць зямлі,
Магія казачных сноў,
Цёплай пяшчоты разліў.

Свет я ствару з цемнаты;
Ценем святла станеш ты.


Верш Светлыя вочы мае - Ірына Хадарэнка