Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мая нацыя ў стане стагнацыі

Мая нацыя ў стане стагнацыі.
Мая мова жыве ў сутарэннях.
Не, ніколі не можа мець рацыі
Большасць прагнучых самазнішчэння,

Большасць тых, хто з усім пагаджаецца,
Большасць тых, хто натоўпы стварае,
Большасць тых, хто і ноччу, і раніцай
Марыць прыпаркавацца да раю.

Тая большасць завецца тутэйшымі,
Памяркоўнасць ім служыць пасагам;
І пасуцца яны па-ранейшаму
Пад агульнае млявасці сцягам.


Верш Мая нацыя ў стане стагнацыі - Ірына Хадарэнка