Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гэта сэрца – зламаны там-там

Гэта сэрца – зламаны там-там,
Гэта сонца – латуневы гонг.

Уваходжу ў заход, як у храм,
Ачышчаю душу праз агонь.
Мне з самотаю лепш сам-насам:
Не маню. Не заву. Не прашу.
Уваходжу ў сябе, як у храм,
Адзінотай лякую душу.


Верш Гэта сэрца – зламаны там-там - Ірына Карэліна