Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларускія вескі

Ля празрыстай ракі прытулілася веска,
У акенцы гуляюць праменьчыкі сонца,
Бусел кружыць над нівай, садзіцца на дах,
У паветры над вескай бэзавы пах…

ПРЫПЕЎ:

Беларускія вескі мовай гучаць,
Зорнаю ноччу песьняй звіняць,
Беларускія вескі-душа там народа,
Улетку ў садах спее смарода.

У суседа вяселле гуляе ўся веска,
Спяваюць, таньчаць і крычаць усе “ГОРКА!”,
А як прыйдзе бяда гаруюць ўсім мірам,
І атыдзе то гора к цемным вірам…

Певень ранкам на плоце ўсіх разбудзіць,
“Прывітанне і раніцы добрай!” – чуеце людзі?
Малако і кавалак духмянага хлеба,
Пах мурожнага сена, што яшчэ трэба?…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Беларускія вескі - Ірына Беларусава