Верш Знаёмства ў інтэрнэце
Знайсці сабе хлопца – задача не з простых,
Каб быў ён прыгожы, разумны, дарослы.
Плячо каб падставіў у хвіліну цяжкУю,
Паднесці змог торбу, няхай і малую.
Намеціўшы мэту сабе я такую,
У сусветнае сеціва шпарка кірую.
Ужо хлопцаў там, ведаю, надта замнога,
Для густу там знойдзеш рэальна любога.
Вось так апынуўшыся ў тым інтэрнэце,
Захожу на сайт, не бываюць дзе дзеці.
Там сотні анкетаў мігцяць прад вычыма,
Сярод тых анкетаў знайду я мужчыну!
Ствараю старонку, палі запаўняю,
Сярод фотаздымкаў найлепшы шукаю.
Прадстаць каб у поўнай красе прад хлапцамі,
Не сорамна каб, каб не моргаць вачамі.
І вось ужо анкета ў спісе праглядаў,
Глядзяць яе хлопцы і я дужа рада.
І тут нечакана ў цішы пакоя
Гук паведамлення – шчасце якое!
Спасылачку хутка я націскаю,
І затаіўшы дыханне, чытаю.
А там на памылцы памылка сядзіць,
Ажно не хачу аб тым і гаварыць.
І тут пачалося, скажу вам, такое!
Ідуць мне “цыдулкі” адна за адною.
Я іх атрымаю, адкрыю, чытаю,
І ўголас з сабою паразважаю.
Чаго я там толькі не прачытала.
На каву, гарбату, у кіно запрашалі.
Бывалі і тыя, хто час не марудзіў,
Адразу ў ложак – хай добра ім будзе!
Такіх я адразу ў так званы “спіс чорны”,
Каб мне не пісалі дурніцы там рознай!
І вось мяне думка адна азарае:
Магу ж я сама сабе выбраць са “зграі”!
Патрэбныя пункцікі я выбіраю,
“Шукаць” націскаю і ўжо ўяўляю:
Прыгожую рэчку і лаўку у парку,
Птушыныя спевы, абдымкі да ранку…
І тут пачалося маё вандраванне
Прызначыць нарэшце камусьці спатканне.
У адну я анкету – аж ён гад жанаты!
Нашто ты патрэбен з чужое мне хаты?
Я да другога, а там – ну і дзіва! –
Адносіны толькі яму для інтыму!
Аднак, я дзяўчына не з тых, што здаюцца,
Шукаць, дык шукаць – аж да страты хоць пульсу!
І зноў я анкету сабе выбіраю,
Захожу, ацэньваю і праглядаю.
Здаецца, нішто так і тварам, і станам.
Вось прынц мой – яго я шукала!
Адно застаецца: пачаць як размову?
Сказаць “прывітанне”? Ды што тое слова?
Мяне і ўвагаю ён не адорыць,
У адказ нешта буркне і будзьце здаровы!
Старанна абдумваю я свае словы,
Каб з ходу, з наскоку зламаць перашкоды.
Хвілін гэтак дваццаць я ўсё прыдумляла,
Пісала, сцірала і зноўку пісала.
Нарэшце танталавы мукі сумела,
Уздыхнула з палёгкай, ажно ўспацела.
Стаіўшы дыханне сядзела, чакала,
Не мала так часу прайшло, ой, не мала.
На жаль, я адказу не прычакала,
Сумленна кажу, нават перажывала.
Аднак, што паробіш? Не хоча, як хоча.
Хоць дужа прыгожы, аж надта харошы!
І зноў я шукаю, надзей не губляю.
А раптам знайду? А раптам пазнаю?
Гартаю старонкі, усё праглядаю.
Чакаю, чытаю, жадаю, шукаю…
Ды ўсё там не тое, не так як патрэбна,
Няма майго хлопца, сяжу я дарэмна.
Той тварам не выйшаў, той прама на здымку
Стаіць з цыгарэткай, як з любай дзяўчынкай.
А той у машыне, дзяўчаткі, сядайце,
Я вас пакатаю, хутчэй жа давайце!
———————————————————
Вось так прасядзеўшы я суткі на сайце,
Адно зразумела – не тут маё шчасце.