Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Замалёўка

Бялюткая зіма б’е ў вочы больна,
палёт сняжынак лёгкі і адвольны,
з усьмешкай студзень пацірае лапкі,
на елкі нахлабучваючы шапкі.
Баярскія, высокія, па чыне –
для студзеня ялінкі ўсе – княгіні,
хаваюць пад ігліцай адмыслова
некранутае, вечнае, жывое.


Верш Замалёўка - Ігар Белкін