Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кожны дзень ахінаюцца зноў

Кожны дзень ахінаюцца зноў
На заходзе чырвонай парфірай
І гучаць старажытнаю лірай
Таямніцы сівых курганоў.

Ад спрадвечных прыроды дароў
Нам у спадчыну тут засталося
Так пражыць, каб жыццё не звялося,
Родны род і радзінная кроў.

Лёс паэтаў і лёс дзівакоў –
Несці словам праменьчыкі свету –
Вось адна палымяная мэта!

Ды не любіць фартуна паэта…
І ў пракрустава ложа санета
Не змяшчаецца веліч вякоў.

1998


Верш Кожны дзень ахінаюцца зноў - Георгій Ліхтаровіч