Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Твой дзень

Устань да сонца,
Хай само
Яно цябе сустрэне,-
З ягоным
Звяжуцца ў вязьмо
І дня твайго праменні.

Жалеза куй,
Гані загон,
Дзень –
Сам святлом напоўні.
Збірай у сноп шчырэння плён,
Ты – бог,
Не маеш роўні.

Шчыруй,
Пакуль усё не змог,-
Аддана, несуцішна,
Пакуль пад самае вязьмо
Больш каліўца не ўціснеш.

Вязьмо – твой дзень,
Твой німб навек.
Да сонца ўстань –
На ўсходзе
Не сонца ўсходзіць –
Чалавек,
І вышай сонца ходзіць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Твой дзень - Генадзь Кляўко