Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі прайшоў ты і агонь, і смог

Калі прайшоў ты і агонь, і смог,
Смак працы ўведаў і ад славы збег,
Кахаў жанчын, піў асалоду кніг –
He думай, што ты ўсё ў жыцці спасціг.

Галоўны страх і горычы слыток
Яшчэ ў цябе наперадзе, браток…

Калі адчуў ты, як мінае час,
Як менее ў душы вясны запас,
Як многа значыць кожны дзень і міг –
He думай, што цану жыцця спасціг.

Галоўны сэнс і мудрасці глыток
Яшчэ ў цябе наперадзе, браток…

Калі ж, яшчэ не верачы бядзе,
Твой самы блізкі сябар упадзе
I пераступіць чорны той рубеж,
А ты ў бяссіллі неба праклянеш
I зразумееш беззваротнасць страт,
Тады лічы, што ты мудрэеш, брат,
Тады табе адкрыецца спаўна
Жыцця неверагодная цана…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі прайшоў ты і агонь, і смог - Генадзь Бураўкін