Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Свой след

Бабіна лета… рыскай адметнаю
Бялюткаю ніткай долу лягло…
У зялёныя косы парою няўмольнаю
Пацеркі бурштына раз-пораз упляло.
Не разгадаць цнатлівасць прыроды,
Яе ўладкаванасць і хараство.
Ява дзівосаў зусім не з нагоды –
Зладжанасць деяў у ей адбіццё
Загадкай чаруе, вабіць узнёсласцю,
Чула кранае струны душы.
Велічным поступам, непаўторнасцю
выкладае свой след на зямлі.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Свой след - Галіна Лазіцкая