Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падступства і каханне

Слых не чутка. Чутка маніць.
Вушы стоечы трымаюць,
бо калі яны абвіснуць
будзе чутка не карыснай.

І тады не зноедзеш месца
у якім змясілі б цеста
для твайго ж, вушасьцік, плёну…
Калябоку цёпла з роўным.

Дзед і бабка – бабарыха
пашкраблі, сабе на ліха,
хто з суседа, хто з суседкі
нарадзіўшы разам дзеўку.

Пакацілася знянацку
перакатам тая цацка.
Гром мядзьведзю ў чыстым небе,
і ваўку маланкай з неба.

Ды ліса рудая ў справе.
Праглынула мучны шарык.
У яе было з сабакам…
Не шчаня ж, а лісянята.


Верш Падступства і каханне - Франак Нырка