Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Наступным і папярэднім

Ніхто, нідзе не будзе ведаць
усё, што ведаеце вы.
І вы таксама. Хай ня веру.
Але хачу.
Яшчэ ж жывы.

Бо калі вы жылі дагэтуль,
бо калі я калісці быў,
дык відавочна, што ня ведаў
наколькі шмат я награшыў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Наступным і папярэднім - Франак Нырка