Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калодзеж

А цэбар улюбіўся
у дно, дзе зорак ззянне.
Стары ланцуг хваліўся –
мацней ён за каханне.

Адзін пусціць не хоча,
другі на дно імкнецца…
Я веру, што аднойчы
стары ланцуг парвецца.


Верш Калодзеж - Эдуард Акулін