Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзьмухавец

Ужо не грэюць сонца промні,
Спеў птушак не чуваць лагодны,
І вецер моцны дзмець.
Праходзіў вечарам халодным,
На жоўтым, выцвелым газоне
Убачыў дзьмухавец.

Ён стаў адзін сярод пустэчы,
Хоць кволы звонку, моцны ў сэрцы,
Насуперак зіме.
І сонца, убачыўшы дарэчы,
Так слаба, проста ў гэта месца
Пускала прамяні.

Я зразумеў тады адразу:
Ніводнай у жыцці заразы
Я не пермагу,
Калі сабе аднойчы здраджу,
Не дам сабе прамых адказаў,
Змагацца не змагу.

У любой жыццёвай навальніцы
Нам нельга проста так спыніцца
І рукі апусціць.
Трэба за шанец зачапіцца,
І на сяброў тых не забыцца,
Што будуць у шляху свяціць.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Дзьмухавец - Дзяніс Шпіронак