Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ягадка

Апошняя ягадка ззяе
На лісцях цудоўных зялёных
І так да сябе прыцягае,
Паставіцца нельга адмоўна.

Бярэш яе ў рукі пяшчотна,
Кладзеш на далонь, нібы сэрца,
Яна на далоні ахвотна,
Здаецца, вось-вось ды заб`ецца.

Здаецца, няма больш нічога
Мілей, прыгажэй ва ўсім свеце.
А паху, а смаку такога
Нідзе вы яшчэ не найдзеце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ягадка - Дзмітрый Шолахаў