Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сваё

Хацеў бы я вершы пiсаць
каханне спаткаць
у каханнi прызнацца
пасля каб не знiкнуць
не заблытацца
ва ўласных мне думках
я б апрануўся ў гэта пачуцце
i не казаў iншым я людзям
адкуль цяплыня ўся гэта бярэцца
нiхто ўсё роўна зберагчы з iх не здолiць
а калi каханне ў сэрцы колiць
тады i жыве яно
ты ж разумееш
толькi дзiвак мне не паверыць
а я буду сцвярджаць толькi адно:

Каханне ў кожнага, дружа, сваё

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Сваё - Дарый Красавік