Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не сыдзе боль нічыёй

Нібы знішчаны розум
На асобах людзей
Ад мінулых часоў
Да сучасных падзей.

Апранулася сонца
Ў колер крыві,
І кугакаюць хмары
Над тварам зямлі.

Мосенж помнікаў
Ледзьве трывала стаіць
І адлітая зброя
Ціхім болем звініць.

І дубы і бярозы
Абляцелі даўно.
І лядоўня віхура
Зазірае ў акно.

Выбухі бомбаў,
Слёзы старых і дзяцей,
Дзяўчыны ганебна забітыя,
Не сыдзе боль нічыёй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не сыдзе боль нічыёй - Данііл Чантс