Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Барбара Палонская. Згода i здрада

Згода i здрада

Гэта вельмi адказна – быць любiмай.
Нiбы вершы складаць – як сабе – другому:
Усячэннi радкоў, марфем глыбіні…
Бачыш – Ясельда ўпадае ў кому,
Быццам у здраду i быццам у згоду.

“Запомні слова па-беларуску…”

Запомні слова па-беларуску – летуценніца.
Тут і зараз не выправiць анічога.
Летуценнi прываблiвы, як пяшчота,
Як тыя брамы – далонi лёсу. Прага ўцешыцца –
Не каханне, мы няўцешныя – каб не спраўдзiцца.
Чалавечнасць твая – паводле Той постацi –
Чалавечнасць твая, паходжання Боскага,
Ненавiдзiць мяне ўсімі сваімі ранамі,
Не даруе, бо я – абраная –
Адмаўляю абранне.


Верш Барбара Палонская. Згода i здрада - Барбара Палонская