Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Восеньскі сум

На крылах сівых, з павуціння,
Восень-мастачка па свету вандруе.
Прыйдзе – халодным подыхам рэкі студзіць,
Стомленую маці-зямлю, людскія галовы цалуе.

Сонейка цеплае, сумна-ласкавае
Свеціць ціха і ясна, бы матчына ўсмешка, ўгары…
Дажджы ўчора па-восеньску доўга праплакалі,
Люстранымі кавалкамі неба прыбраўшы двары.

…Прамяні змяркання чырвона-рабінавыя,
Гаркаваты палынавы пах…
Плешчуцца дрэвы адразу і ў возеры,
І ў небе, абвітых смугой аблаках…

Гэтым нясцерпным агнем рабінавым
Чуллівую душу да слёз апякло…
Журботным стогнам жураўліным развітаўшыся,
Раніцай лета ізноў у нябачную даль адышло…


Верш Восеньскі сум - Аўтар невядомы