Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Падары, ці Размова дарослых людзей

Прашу цябе, мой блізкі чалавек,
Насупраць сядзем, паглядзім у вочы.
Там, на двары, век абганяе век,
А мы з табой зусім няспешна крочым.

Прашу цябе аб шчодрасці такой –
Ты падары мне сонечнае неба,
Мір на зямлі і на душы – спакой.
І больш нічога мне ў жыцці не трэба.

Яшчэ прашу я
Моц усіх вятроў
І шоргат ападаючага лісця…
А можа песьню, што сьпяваў без слоў,
Ту песьню, што прысвеціў мне калісьці…

Ты падары такую мне сям’ю,
Якая пачынаецца з вянчання…
І пах зямлі, і серабро дажджу,
І ў кроплі купалоў адлюстраванне…

Маргарыта


Верш Падары, ці Размова дарослых людзей - Аўтар невядомы