Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Макет будынка на тэлеэкране

Макет будынка на тэлеэкране
Пад лепшы ў Беларусі кнігазбор:
Хто колькі можа, дайце, грамадзяне,
Каб ні адзін не згінуў рэдкі твор.

Якая найвыдатная ідэя!
Мы ж гэтым забіваем двух зайцоў:
І кніжная скарбонка не збяднее,
А скарбніца дзяржавы й пагатоў.

Я гэта пачынанне, адным словам,
Падтрымліваю поўнасцю, але ж
Чаму было б не скінуцца, панове,
Такім жа самым чынам на манеж?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Макет будынка на тэлеэкране - Аўтар невядомы