Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі агорнуты смугою

Калі агорнуты смугою
Мой шлях, і крыўда верх бярэ,
І злосць лісіцаю рудою
Мне сэрца кіпцюром дзярэ,
Калі дарэмна я ваюю,
Бо моцны вораг мой – тады
Настой надзеі-зелкі п’ю я:
дзве кроплі з шклянкаю вады.

І моц дзівоснага напою
Разгоніць цемрадзі палон
І сэрцу дасць глыток спакою,
І разагне зямны паклон.
У напоі цукру – ані лыжкі,
надзея горкая заўжды,
але яе патрэбна крышку –
Дзве кроплі з шклянкаю вады…


Верш Калі агорнуты смугою - Аўтар невядомы