Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Давай збяжым ад усіх людзей

Давай збяжым ад усіх людзей
Не пакідаючы слядоў
Не будзем заўважаць падзей
І не лічыць чужых гадоў

Давай збяжым ад разважанняў
І ад карысных спадзяванак
Я прыкладу шмат намаганняў
З табой сустрэну новы ранак

Давай збяжым ад забабонаў
Адвечна тоячых сумневы
Не будзем бачыць забаронаў
На бруд не траціць свае нервы

Давай быць разам, разам ў думках
Я ў Парыжы, ты ў Пекіне
Быць разам нават без стасункаў
Якіх хачу ў любой хвіліне

Няхай далёка мы і часам
Не адчуваем блізкі подых
Таму, калі бываем разам
Хай святам будзе кожны дотык

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Давай збяжым ад усіх людзей - Аўтар невядомы