Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ЧЫСТАЯ СУБОТА, альбо напаперадні Сусветнага Жаночага дня 8 Сакавіка

ЧЫСТАЯ СУБОТА, альбо напаперадні Сусветнага Жаночага дня 8 Сакавіка.

Вы кінулі усіх і сям’ю і дзяцей
Пад весну відаць набалела
Бялізна, мачалка, шампунь, мыла, гель
І што там яшчэ Вам да цела.

Сяброўка заве, калі буду – прабач
Сама я не ведаю гэта
Вясною у лазні грахі адмываць
Народная гэта прыкмета.

Напружанне з цела ўсе выйдзе як дух
І думкі вітаюць высока
Якія ж дурніцы дагэтуль былі
Там ў горадзе гэтым далека

Здаецца ўжо хопіць, хутчэй да дзвярэй
Па снезе басымі нагамі
Пад лямант хваробы зыдуць ўсе далей
Амаль што ужо рай перад Вамі.

Адразу абмыцца, аж скура блішчыць
І цела нічога не важыць
Вам сення сяброўкі не трэба тужыць
А шашлыкі лепш падсмажыць.

Пад мяса, чырвонага выпіць віна
А белае піць за каханне
Надыдзе вясна, і на будучы год
Зноў думкі узнікнуць, жаданне…

Уладзімір з Віцебска

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш ЧЫСТАЯ СУБОТА, альбо напаперадні Сусветнага Жаночага дня 8 Сакавіка - Аўтар невядомы