Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адпусці грахі

Цяжкія шляхі – сумленныя шляхі,
Горшыя шляхі вінаваўца,
Паглядзі у твар,
Ды адпусці грахі,
Сілы адшукай
Прыняць і не злавацца.
Тое што было,
Заўсёды застанецца,
З ім душы кавалак
І кавалак сэрца.
Можна не пайсці,
Можна азірнуцца,
Можна зразумець,
Толькі не вярнуцца.
Жыцце не перапішаш
І не зробіш новае,
Але калі ты дыхаеш,
Гэта значыць добрае,
Калі ты разумееш,
Гэта значыць шмат.
Калі ў кагосьці верыш,
Значыць – ён ня кат.
Калі кагосьці любіш –
Гэта значыць – верыш,
І перад ім адчыніш
Зачыненыя дзверы.
І будзе у жыцці
Новая дарога
І новы чалавек,
А гэта значыць многа.

Даследніца

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адпусці грахі - Аўтар невядомы