Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Эх, як добра!

Эх, як добра, сябры,
на двары.
Толькі санкі пакінь,
не бяры.
Растае, растае
шэры снег,
ручайкамі
да рэчкі пабег.
Расплываецца
замак з ільду,
але ты не шкадуй,
не бядуй.
Мы збудуем з табой
караблі,
каб з вадой
веснавой
паплылі.
Шлях зайздросны
ў іх будзе такі:
з ручайком –
да вялікай ракі,
а з ракой –
у нязмерную даль,
да марскіх
устрывожаных хваль.
Вось пайсці б
нам з табой
ім услед
і пабачыць
нябачаны свет!


Верш Эх, як добра! - Артур Вольскі