Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ляцела слова

Ляцела слова.
Слова па свеце ляцела.
Знайсці чалавека хацела.
Што прыме, схавае да скону,
Што пусціць у родную мову,
Што выпесціць ў сэрцы з любоўю…
-і don’t know you,-
Казалі.
-Я ж слова!
Я тое,
Што
Ад стварэння Сусвету
Святое.
-усюды яно крычала,
Пускаючы
Сціплыя
Слёзы
На кактусы, пальмы,
На сакуры кветкі,
На ніваў палеткі,
Нарэшце,
Кусты вербалозу,
Халоднае мора з дыскам чырвоным,
На стромкія горы…
Nіe wіemy cіe, кто ты?
Ад Маці я Божай,
Ад Бога,
Ад Духа Святога
Жывая істота…
Лятала па свеце, лятала,
А потым
Набраўшыся сілы
Выбухам
На мільярды часцінак
Сябе раздрабніла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Ляцела слова - Артур Камароўскі