Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дайце

Дакраніцесь да Роднай прыроды.
Запаліце Святога агню.
Дайце Родную Мову Народу,
Тую, што ў сваім Сэрцы храню.

Дайце жыць у Свабоднай краіне,
Дайце шчыра каго пакахаць.
І, салодкія вусны дзяўчыне,
Дайце сумам, мальбой цалаваць.

Дайце крыж свой пранесці Свабоды.
Дайце моцу упаўшы, устаць.
І Свабодную Мову Народу
Дайце зорачкай з неба дастаць!


Верш Дайце - Арэк Гуздзельскі