Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Калі ты ад Радзімы на сотні кіламетраў

Калі ты ад Радзімы
на сотні кіламетраў –
з’ядае сум душу…
І ў цішыні пішу
два словы на паперы:
я адчуваю сэрцам, веру,
што пах Радзімы мне прыносяць
ветры.

Калі сябе губляю
сярод пустых праспектаў,
і тэлефон маўчыць –
мне болей не пражыць
без цішыні вясковай,
якая вежамі касцёла
надзею дорыць ў заўтрашні дзень
светлы.

Калі дарогай крочыш
і лічыш кіламетры
да бацькавых лясоў
і матчыных лугоў –
зноў сэрца расцвітае
і мовай продкаў паўтарае
імя сваёй малой Радзімы
светлай –
Нача!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Калі ты ад Радзімы на сотні кіламетраў - Антон Янкоўскі