Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой сябра

Мой лепшы сябра –
вольны вецер.
Заўжды і ўсюды ён са мною.
Ўзбадзёрыць твар,
штурхне у плечы,
Як запавольнюся хадою.
Чупрыну пудка пацярэбіць,
Над вухам горнам пагудзе,
І сум, які душу вярэдзіць,
На колькі часу прападзе…
За вецер і трымацца буду.
Ён дужы, ласкавы й калючы,
Адвагу ў сэрцах слабых будзіць
І акрыляе нерашучых.


Верш Мой сябра - Антон Піліпчык
 »