Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Будзе тое, што будзе

(згадка “Нельга забыць…”
Ул. Караткевіча)

…Так,
будзе тое,
што будзе…
і ПРЫЙДЗЕ ТОЕ,
што стане.

І вершам
ляжа дарога –
у надзею,
пяшчоту,
растанне.

Мелодыяй до дыезу –
самотна і грацыёзна –
заплача галінка бэзу,
стуліўшы свае пялёсткі,

І тое, што па-за смехам
і стогнам, па-за лістамі –
абудзіцца даўнім рэхам, –
пяшчотным і дзіўным рэхам –

І –
ЯВАЮ
ЎРЭШЦЕ
СТАНЕ!…


Верш Будзе тое, што будзе - Ангеліна Дабравольская