Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Адцурайся ад моцы рэцэнзій

Адцурайся ад моцы рэцэнзій
над прачытаным безадказных;
ад малітвы – як быццам – заўчасных;
быццам кат, маю * карму, у сэнсе,

Сваёй лічыць чамусці дарэмна;
/шмат чамусці ўсяго наляцела
ад эпітэтаў/. нібы ў гарэме,
у эпітэта кожнага стрэлы –

Адцурайся ад моцы хутчэй,
о султан; хай не будзе лягчэй
для цябе іх жаданне ўсё джаліць –
хай цяпер ад кагосьці раджаюць.

Кабы грэшны свой вырваў язык
гэтым помнік сабе б ты стварыў?

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Адцурайся ад моцы рэцэнзій - Андрусь Сталярык