Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вэльды

На малінавым соку
Падмуркі льюць
І дурніцай фарбуюць
Чароўныя вокны…
Каласы залатыя
На дахі нясуць
Хто паставіць заслон?
Ад зубастага воўка…

Там няонавы свет
Не марозіць агні.
Таямнічна гаворка
Грэе сумную жабу…
Усё аточаць вужы!
Толькі з імі і жыць
Гэтым мілым стварэнням
За гардзінай з ядвабу…


Верш Вэльды - Андрусь Алаў