Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш На Вуж рацэ

Каляндары
Мігцелі лускай
І год змяі
Поўз ціха ўперад…
А ля ракі
А ля нагі
Мільганула нешта
Заміраю…
І жоўты ліст
І жоўты след
Дзе цішыня
І сэрца грукат…
Пакінулі
На сотні год
Каляндары
Блішчаць
– без гуку…


Верш На Вуж рацэ - Андрусь Алаў