Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бог прыйшоў на грэшную зямлю

Бог прыйшоў на грэшную зямлю.

Бог прыйшоў на грэшную зямлю.
Для людзей святло вялікае заззяла.
Бог прыйшоў на грэшную зямлю.
Каб ужо Валадарства вечнае настала.

Усе чакалі ваяра, цара,
А прыйшло маленькае дзіцятка.
Усе чакалі надзвычайных з’яў,
А ў яслях спавівалі немаўлятка.

Так, звычайны хлеў стаў у тую ноч
Шмат важней і велічней палаца.
Бо ў ім прыйшоў на свет Хрыстос,
Божы Сын і Міласэрны Збаўца.

Цемру разагнала ў тую ноч святло,
Для людзей надзея зноў настала.
І любоў выразней і ярчэй чым у тую ноч,
Ад стварэння Свету нам не ззяла.

Бог прыйшоў на грэшную зямлю.
Чалавекам стаў, каб выцярпець нямала…
Бог прыйшоў на грэшную зямлю,
Каб урэшце ўжо зямля святою стала!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бог прыйшоў на грэшную зямлю - Андрэй Багдановіч