Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Радзіма пачынаецца з жанчыны

Радзіма пачынаецца з жанчыны.
Я гэта адчуваў, а ўразумець
яшчэ не мог – дзіцём шчапаў лучыну,
каб хворую матулю адагрэць,

І разам з ёй да позняе гадзіны
мы слухалі трывожны крыгалом,
не ведаў я, што грэў тады Радзіму
і не падманным, а жывым агнём.


Верш Радзіма пачынаецца з жанчыны - Анатоль Сыс