Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зоркі Золушкі

Я глянуў – і знямог:
У косах сонца золатам
Акрэсліла слядок.
Там сонечныя зайчыкі,
Вясёлкі пераліў.
Я дакрануўся пальчыкам –
Нічога не злавіў.
Мядзьведзіца Вялікая
Згубіла зоркі дзве.
Па небе блудзіць, клікае –
Не знойдзе іх нідзе…
А дзеці той Мядзьведзіцы
Не ў вышыні цяпер –
У завушніцах свецяцца,
Падораных табе.
Я рукі ўперад выцягну –
Застукаціць у скронях:
З нябёсаў зорка вечнасці
Не падае ў далоні.
І вочы незабудкамі
Глядзяцца ў сэрца мне.
Вясёлымі мінуткамі
Маё жыццё міне.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Зоркі Золушкі - Анатоль Кудласевіч