Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гайдае шпак галiнку зялёную

Гайдае шпак галiнку зялёную,
Цвiркочуць конiкi у траве.
I тугiмi, як струны, промнямi
Сонца iграе у лiстве.
Чмялi – чубатыя трубачы –
Мядзяныя трубы прынеслi.
За нотаю новая нота гучыць,
За песняю – новая песня.
П’юць ласi, нiбыта нектар,
Ваду з ледзяной крынiцы.
А ластаука, узяушы старт,
Маленькай ракетаю мчыцца…
Родная ластаука, гнёзды ладзь,
Выводзь сваiх птушанят, –
Няхай пад страхою шчабечуць-звiняць,
Вiтаюць пачатак дня.
Няхай у бяссмерце Зямля плыве,
Гуками перапоуненная.
Няхай жа вечна слухае чалавек
Зямную сiмфонiю!


Верш Гайдае шпак галiнку зялёную - Анатоль Канапелька