Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Віншавальныя паштоўкі

Дарагія
Пабрацімы і сястрычкі,
Гэта ж мы не бачыліся столькі!
Усесаюзнай сталі пераклічкай
Нашы віншавальныя паштоўкі.

Ёсць дарогі – лёсу пупавіны,
Ёсць зямля, што нас усім абдорвае.
Як жывецца? Добра жыць павінны
Узаемна зычым толькі добрае.

Так сяброўства франтавое грэе,
Так на кожным свяце абдымае!
I ніхто як быццам не хварэе,
I ніхто, ніхто не памірае.

Ды не стаць паўзводна і паротна,
Ну, а ў смерці не адзін чаляднік…
I святочна сёння, і маркотна –
He азваўся весткаю Чалябінск.

З поштаю ў нас добрае знаёмства,
Ды згубіла, мусіць…
He даслала.
Адыходзім… He, мы застаёмся
Песняю, што на крыві стаяла.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Віншавальныя паштоўкі - Аляксей Пысін