Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У дзяцей казарменны пад’ём

У дзяцей казарменны пад’ём
Непагадзь ці сонца з галубамі –
Пакідаюць свой прыціхлы дом,
I ў дарогу – на руках у мамы.

Чалавек упэўнена сапе
У сагрэтую дыханнем хустку;
Ён яшчэ не знае аб Маскве,
Нічагусенькі – аб Глуску.

Быццам грэе і маю душу
Адчуванне рук, што не пагаслі.
Дальнія нашчадкі! Я гляджу –
Вашых прадзедаў нясуць у яслі.

I спыняюцца грузавікі
Перад імі
У гулкасці дарожнай.
Нітачка працягнута ў вякі –
Асцярожней, людзі,
Асцярожней…


Верш У дзяцей казарменны пад’ём - Аляксей Пысін