Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Аддаваў цябе лесу, і бору

Аддаваў цябе лесу, і бору,
I далёкім палям, і лугам.
He было ні жальбы, ні дакору,
Так, здавалася, думаў я сам.

He на іншую сыдзеш планету,
Захачу – даганю, будзе след.
Схамянуўся – ні сцежкі, ні следу,
Толькі луг, толькі лес, толькі свет.

Я гляджу праз гадоў павалоку:
He гукнуць, не дагнаць, не дайсці.
…Усміхаешся блізка здалёку,
Як зялёная зорка ў лісці.


Верш Аддаваў цябе лесу, і бору - Аляксей Пысін