Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш *** Капец

Ціха…
Чуваць, як крадзецца забойца.
Гучна
сэрца б’ецца ў грудзях.
Бегчы
ці ў шафе стаіцца
баязліва у блакітных сямейных трусах?

Дзіўна…
Героям, аднак, не да жартаў.
Клюшка –
лепшая рэч на зямлі.
Джэдай
будзе абараняцца,
бо шмат яшчэ спраў у жыцці.

Памылка…
I гнецца чарот супраць плыні.
Тадам…
Певень у лапах лісы.
Крыўдна
смяльчак наш загінуў,
ледзь ледзь не дажыў да вясны.


Верш *** Капец - Аляксей Міхееў