Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мозг бессэнсоўна зьбіраў рэшткі розуму

Мозг бессэнсоўна зьбіраў рэшткі розуму
З асобных скамечаных частак
бярвеньня
наркозу
мух
У п’янага сьвету малюнак з дурных элементаў
арол
араў
сеяў
бясконцае
явар
яд
Апошная зьвязная думка:
“А я вар’ят!”
Ламаюцца час і прастора, і чэзнуць у шале дашчэнту.


Верш Мозг бессэнсоўна зьбіраў рэшткі розуму - Аляксей Карпенка