Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Жыві у Беларусі

На цёплых вастравах я жыць не марыў
Дзе хвалі ліжуць белыя пяскі.. .
Не клічуць мяне дзіўныя Канары,
Там не збіраць у барах баравікі.

З каменняў саклю будаваць не буду
У гарах, што падпіраюць неба.
Бо не лавіць там плотак вудай,
Не каштаваць ржанога хлеба.

У пустыні голай жыць не стану
Гаі ў ёй не калыша вецярок.
І ўвесну не пап’еш са жбана
З бяроз салодкі і гаючы сок.

У тудры чум сабе не буду ставіць
Статкі аленяў не хачу збіраць.
Ззянне паўночнае мяне не вабіць,
І васількі дарэмна там шукаць.

Век дажываю і зусім не рвуся
Шукаць дзівосны невядомы рай.
Мой дзед казаў:”Жыві у Беларусі,
Дзе нарадзіўся-там і памірай”.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Жыві у Беларусі - Аляксей Галаскок